Вы заўважалі, што ў кватэры, запоўненай кветкамі, звычайна ўтульна і прыгожа. Там пануюць мір і супакой. Мноства квітнеючых і раслінаў на паліцах і падваконніках не толькі цешаць вока, але і саграваюць ды супакойваюць душу. Хатнія расліны - гэта маўклівыя памочнікі, верныя сябры і лекары сваіх уладальнікаў. Паглынаючы газы і шкодныя рэчывы з навакольнага паветра, расліны прыносяць карысць гаспадарам кватэраў і аказваюць дадатковы ўплыў на здароўе чалавека. Акрамя таго, кажуць, што яны паглынаюць негатыўную аўру.
У кожнага чалавека свой густ. Камусці падабаюцца архідэі, камусці - кактусы, а камусці - драпежныя расліны.Гэты сайт паспрабуе зрабіць агляд экзатычных фруктовых раслінаў, якія магчыма вырошчваць у хатніх умовах. Набывая фрукты мы адначасова атрымліваем бясплатны пасадачны матэрыял, з якога дома ў гаршчку можа вырасці маладое пладаноснае дрэўца. Гэта могуць быць разнастайныя цытрусавыя, авакада, маракуя ды інш. Але ж варта не забываць, што далёка не кожная расліна у кватэрных умовах здатная прынесці плады. Таксама варта памятаць, што вырошчванне можа стацца клопатнаю справаю, бо некаторыя віды вельмі капрызныя ў даглядзе. Яшчэ заўсёды застаецца небяспека хваробы ў расліны.