Фіталямпы

Ці можна адну і тую ж лямпу выкарыстоўваць на ўсіх этапах развіцця расліны? Адказ катэгарычны - не! Бо ў розныя перыяды жыцця пакаёвая флора патрабуе рознага асвятлення ў плане моцнасці, спектра выпраменьвання і г.д. На віртуальных паліцах інтэрнэту прадстаўлены шырокі выбар гэтых вырабаў практычна ўсіх тыпаў. Ніжэй гаворка пойдзе пра тое, якой фіталямпе аддаць перавагу у тых ці іншых умовах. Не пашкадуйце 2-х хвілінаў на азнаямленне з інфармацыяю, і вы будзеце валодаць ведамі, якія дапамогуць падабраць аптымальны варыянт асвятляльнага прыбора для сваіх раслінаў.

Па паўнаце спектру лямпы для раслінаў Е27 падпадзяляюцца на:

- Бікалорныя - з чырвоным і сінім спектрамі па 660 і 450 нм адпаведна.

- Мультыспектральныя - з даданнем спецспектраў.

- Full Spektrum - з найшырэйшым дыяпазонам спектраў.

Фіталямпы выпускаюцца ў 2-х моцнасцях:

- 15 Вт (на 5 святлодыёдаў).

- 36 Вт (на 12 святлодыёдаў).

Перш чым прыступаць да выбару, трэба высветліць: які са спектраў падыходзіць менавіта для вашых раслінаў?

Бікалорная лямпа прызнаная галоўнаю крыніцаю энергіі для расліны, без якога немагчымы фотасінтэз. Гэтую фіталямпу выкарыстоўваюць у наступных мэтах:

- для падсвятлення раслінаў на лоджыях, гаўбцах, падваконніках і іншых месцах, якія больш ці менш асвятляюцца сонечным святлом;

- для вырошчвання расады з насення;

- для асвятлення маладых раслінаў, якія знаходзяцца ў стадыі вегетацыі;

- у выглядзе дадатковай крыніцы асвятлення для дарослых раслінаў, якія знаходзяцца ў памяшканні або гроўбоксе, пры наяўнасці асвятляльнікаў іншых тыпаў (ДНАТ, ЭСЛ, КЛЛ, лямпаў дзённага святла і г.д.);

- як універсальную лямпу, калі патрабуецца палегчыць жыццё расліне ўзімку, а таксама ва ўмовах недастатковай асветленасці (пры цяжкасці ў выбары лямпы лепш упадабаць дадзены варыянт).

Лямпа мультыспектр - гэта ўнікальны прыбор, стваральнікі якога дабіліся максімальнага стымулявання квітнення і пладанашэння ў большасці відаў пакаёвых раслінаў. Спектр гэтай фіталямпы ўключае белы, сіні, чырвоны, і далёкі чырвоны адценні.

Мультыспектр прызначаны для выкарыстання:

- у выглядзе падсветкі для дарослых раслінаў;

- як стымулятар квітнення і пладанашэння;

- пры вырошчванні раслінаў ва ўмовах поўнай адсутнасці сонечнага святла;

- у якасці падсветкі для пакаёвых кветак;

- дзеля падсвятлення раслінаў з густою кронаю (мультыспектр здольны "прасочыцца" скрозь густую лістоту).

Full Spektrum, ці "поўны спектр", уключае шырокі дыяпазон з пікамі ў сінім і чырвоным, а ў святлодыёдаў апошняга пакалення дыяпазон спектраў яшчэ шырэй. Асвятляльны прыбор дадзенага тыпу, у адрозненне ад астатніх, выкарыстоўваецца практычна для любых раслінаў. Што да эканамічнасці і пікаў спектру, то ён займае другую пазіцыю пасля Бікалорных лямпаў. Але, дзякуючы шырэйшай зоне спектраў выраб апісванага тыпу дае магчымасць забяспечыць расліны па максімуме штучным святлом, уплыў якога на флору ідэнтычна дзеянню сонца; у той жа час яно мае пікі ў абласцях фотасінтэзу, ахапляючы пры гэтым і суседнія зоны.

Full Spektrum выкарыстоўваецца:

- дзеля забеспячэння расліны святлом на ўсіх стадыях развіцця, нават без наяўнасці натуральнага асвятлення;

- у якасці ўніверсальнага асвятляльнага прыбору для раслінаў любога гатунку на ўсіх этапах іх росту (напрыклад, у сакавіку - для расады, а ў лістападзе - для кветак, якія распускаюцца);

- для гроўбуксаў (у камплекце з вентылятарам);

- для капрызных раслінаў, якія патрабуюць спектру, падобнага сонечнаму.

Гэтыя рэкамендацыі ані ў якім разе не варта ігнараваць. Разгледзім іх актуальнасць з дапамогаю даступнага ўсім прыкладу. Вы можаце прыйсці да высновы, што лепш адразу праігнараваць Бікалорную лямпу, аддаўшы перавагу Мультыспектру альбо Поўнаму спектру. Але калі вашая асноўная спецыялізацыя - гэта вырошчванне расады і догляд за маладымі раслінамі, то ў працы не спатрэбяцца пэўныя спектры з гэтых 2-х фіталямп, з-за чаго нейкі працэнт энергіі будзе затрачаны марна.

Калі ж выкарыстоўваць Бікалорную лямпу, то практычна ўся яе энергія будзе скарыстаная для фотасінтэзу, гэта значыць, росту. Што і патрабуецца расліне ў пачатку жыцця. І калі яна размешчаная на гаўбцы ці на падваконніку, то шэраг неабходных спектраў паступіць у патрэбным аб'ёме нават пры пахмурным надвор'і, а энергія чырвонага і сіняга спектру будзе дададзена лямпаю. Іншымі словамі, будзе забяспечаны ідэальны баланс. У той жа час, у перыяд квітнення і пладанашэння ўсім прадстаўнікам флоры патрабуюцца дадатковыя спектры, таму пры адсутнасці сонца неабходна забяспечыць іх штучна дзякуючы выкарыстанню Мультыспектру і Поўнага спектру.

LED-гідропонныя фіталямпы ўніверсальныя ў выкарыстанні, іх ужываюць для поўнага асвятлення, дасветкі, падсвятленні, падсвятленні ў перыяд прарастання і гадоўлі раслінаў на розных этапах іх жыцця: сеянцаў, пакаёвых дэкаратыўных раслінаў (у тым ліку і кветак), пладовых культураў (гародніны, садавіны , цытрусавых, ягад), зеляніны, корму для гадаванцаў (травы, спіруліны).

У цяперашні час святладыёдныя энергазберагальныя фіталямпы выкарыстоўваюць як для розных гатункаў пакаёвай флоры, так і для культураў, якія гадуюцца ў цяплічных умовах, зімовых садах, аранжарэях і г.д. Галоўнае прызначэнне асвятляльных прыбораў дадзенага тыпу складаецца ў забеспячэнні ўмоваў для якаснага фотасінтэзу, для стварэння аптымальнага штучнага асвятлення раслінаў з мэтаю павелічэння ўраджаяў гародаў і садоў.

Led-лямпы для раслінаў – гэта найболей эканомная і бяспечная альтэрнатыва іншых асвятляльных фіта-прыбораў, у тым ліку: лінейных люмінесцэнтных і энергазберагальных лямпаў, неадымавых і лямпаў напальвання, натрыевых лямпаў высокага ціску, чатырох тыпаў дугавых натрыевых свяцілень (трубчастых, люстраных, у святлорассейваючай коўбе, матаваных), індукцыйных фіталямпаў і свяцілень, дугавых ртутных і металагалагенных лямпаў, газаразрадных, люстраных і індукцыйна-плазменных свяцілень, электрамагнітных індукцыйных лямпаў, сульфіднай і сернай лямпы, а таксама для мноства відаў апрамяняльных свяцілень, у тым ліку « , ДРІЗ, ДРІ, "Асрам", ЖСП-01, "Флора", General Electric, Паулманн, Vita-Line, Gro, Sylvania, Osram, Plasma, PLS, Lucalox, Optima, Grro, SHP-T, Fluora, LEP.