Бансай

Большасць аматараў пачынаюць займацца бансай пасля  набыцця расліны ў краме. Несумнеўна - гэта нядрэнны спосаб для пачатку, аднак, можа нават цікавей і танней выгадаваць і сфармаваць дрэва самастойна.

Не дазваляйце сябе запалохаць выказваннямі аб тым, што бансай - гэта складанае мастацтва, якое ўдасканальвалася шмат стагоддзяў. Вы можаце навучыцца вырошчваць бансай, нават першапачаткова не валодаючы адмысловымі раслінаводчымі навыкамі. Проста падбярыце выгляд дрэва, прыдатны для вашых умоваў утрымання, і прытрымвайцеся асноўных прынцыпаў догляду. У гэтым раздзеле я растлумачу вам, як пачаць вырошчваць бансай, і пазнаёмлю з трыма асноўнымі аспектамі гэтае працы, адлюстраванымі, адпаведна, у трох падраздзелах: вырошчванне бансай, яго фармаванне і догляд за ім.


Першы крок - гэта набыццё дрэва, што можна зрабіць, альбо купіўшы прэдбансай (не сфармаванае дрэва, якое трэба абрэзаць і фармаваць дротам), або скарыстаўшыся адным з некалькіх вядомых спосабаў вырошчвання драўнянага матэрыялу для бансай. Аднак, вельмі важна выбіраць такія віды дрэваў, якія адпавядаюць вашым умовам. Вы плануеце трымаць дрэвы ў памяшканні (што абмяжоўвае ваш выбар трапічнымі і субтрапічнымі відамі, якія могуць выжываць у памяшканні) ці вы хацелі б вырошчваць бансай на вуліцы? У апошнім выпадку, на свежым паветры будзе выдатна расці большасць не трапічных дрэваў пры ўмове іх абароны ад інтэнсіўнага паўдзённага сонейка летам і марозу зімою. Надзейны варыянт - займацца бансай з мясцовымі відамі дрэваў. Азнаёміўшыся з гэтым кароткім увядзеннем, вы будзеце ў стане самастойна абраць дрэва, няхай гэта будзе "пакаёвае" ці "вулічнае", якое адпавядае вашым жаданням і магчымасцям.

Цяпер, калі мы выбралі выгляд дрэва, можна перайсці да тых спосабаў, з дапамогай якіх можна атрымаць бансай. Адзін з іх - купіць гатовы бансай у адпаведнай краме. Часцей за ўсё такія крамы размяшчаюць шырокі асартымент дрэваў разнастайных выглядаў, формаў і памераў, але, натуральна, яны і каштуюць даражэй. Як ужо ўзгадвалася, вы можаце таксама купіць прэдбансай, які прадстаўляе з сябе "грубы" матэрыял (які валодае адпаведным патэнцыялам), з якога можна самастойна сфармаваць бансай. Гэта выдатны спосаб атрымання адносна хуткіх вынікаў. Іншы спосаб набыцця прасунутага матэрыялу для бансай - выкапаць дрэва ў прыродзе. Аднак, гэта можа аказацца складанаю справаю, якая патрабуе атрыманьня адпаведнага дазволу. Акрамя таго, існуе магчымасць набыцця стартавага набору для бансай, які дазволіць вам сфармаваць сваё ўласнае дрэва і ў працэсе навучыцца асновам бансай. Менш дарагі, але працяглы спосаб - вырошчваць дрэвы самастойна з насення або чаранкоў. Пры гэтым, як правіла, пройдзе пэўны тэрмін перш, чым можна будзе пачаць фармаванне бансай. Магчыма, вы захочаце выгадаваць дрэва з "нуля" у якасці аднаго з "праектаў", але, адначасова набудзеце прэдбансай, каб адразу пачаць засваенне метадаў фармавання.

Цяпер, калі ў нас ёсць набытае або вырашчанае дрэва, можна пачаць яго фармаванне ў якасці бансай. Гэта творчы і адначасова складаны аспект. Запатрабавалася шмат дзесяцігоддзяў для распрацоўкі і ўдасканалення такіх метадаў мініяцюрызацыі дрэваў, як абразанне і фармаванне дротам, аднак, вызначаныя асновы гэтых прыёмаў могуць быць асвоены досыць лёгка. Ніжэй мы разгледзім асноўныя моманты, якія тычацца абрэзкі і выкарыстання дроту ў бансай.

Давайце пачнем з абрэзкі, аднаго з найбольш важных тэхнічных прыёмаў у бансай. Абразанне - асноўны спосаб падтрымання мініятурных памераў, а таксама фармавання. Пры гэтым мае на мэце стварэнне такога бансай, які, наколькі гэта магчыма, нагадвае дрэва ў прыродзе. У залежнасці ад выгляду вашага дрэва, вясна і лета з'яўляюцца сезонамі, найбольш падыходзячымі для радыкальнага абразання. Для абразання тоўстых галінак набудзьце добрыя ўвагнутыя кусачкі. Хоць, не бачачы дрэва, немагчыма падказаць, якія менавіта галіны трэба адрэзаць для стварэння бансай, вывучэнне прыкладаў паэтапнага фармавання бансай можа дапамагчы зрабіць правільны выбар, і з гэтага можна пачаць. Вось некаторыя выпадкі, якія патрабуюць выдалення той ці іншай галінкі:

- калі дзве галінкі знаходзяцца на адной вышыні, пакіньце адну з іх, а другую адрэжце;

- выдаліце ​​галіны з ненатуральнымі выгінамі;

- адрэжце непрапарцыйна тоўстыя галіны ў верхняй частцы ствала.

Іншы важны метад - фармавання бансай дротам. Акуратна абматаўшы галінкі анадаваным алюмініевым дротам, іх можна, прынамсі, да вызначанай ступені, згінаць і надаваць ім патрэбную форму. Дрот можна намотваць у любую пару года, аднак, важна своечасова выдаляць яго, перш чым ён пачне ўрастаць у кару па меры росту і патаўшчэння галінак.

Утрыманне бансай і догляд за ім - важны аспект вырошчвання бансай. Хоць у кожнага віду дрэваў ёсць свае спецыфічныя патрабаванні па доглядзе (не забудзьцеся ўдакладніць іх у адносінах да вашых дрэваў), у гэтым раздзеле я спынюся на некаторых асновах догляду, пачынаючы з паліву.

Частата паліву бансай залежыць ад цэлага шэрагу фактараў, у тым ліку ад выгляду дрэва, памеру кантэйнера, складу глебавай сумесі і асаблівасці мясцовага клімату. Пераліў можа выклікаць каранёвую гнілату, якая з'яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных прычынаў гібелі бансай. Аднак, паколькі бансай змяшчаецца ў такіх маленькіх гаршчках, то грунт у іх дастаткова хутка высыхае. Выбар правільнай глебавай сумесі і рэгулярная перасадка (у сярэднім кожныя два гады, каб карані не запаўнялі цалкам увесь гаршчок, ушчыльняючы грунт да такой ступені, што ён амаль перастае ўбіраць вільгаць) маюць найважнае значэнне для забеспячэння здароўя вашага дрэва. Важнае правіла - рэгулярна правяраць грунт на прадмет неабходнасці паліву (а не паліваць, скажам, раз у дзень), а сам паліў павінен быць багатым, каб забяспечыць раўнамернае ўвільгатненне грунту.

Апроч паліву і перасадкі, таксама варта ўлічваць неабходнасць занясення угнаенняў. Паколькі дрэвы ўтрымоўваюцца ў кантэйнерах абмежаванага аб'ёму з невялікай колькасцю даступных пажыўных рэчываў, то рэгулярны падкорм на працягу вегетатыўнага перыяду з'яўляецца ключавым фактарам забеспячэння здароўя бансай. Ізноў жа ад выгляду дрэва залежыць калі, колькі і як часта яго неабходна ўгнойваць. Марка і выгляд угнаенняў (вадкія ці цвёрдыя) не маюць  вялікага значэння, калі выкарыстоўваць меншыя ў параўнанні са звычайнымі раслінамі дозы.

Нарэшце, размяшчэнне "вулічнага" бансай у памяшканні (ці, наадварот, "пакаёвага" на вуліцы) з'яўляецца дакладным спосабам забіць яго. Перад набыццём бансай альбо пачаткам яго вырошчвання, падумайце аб тым, дзе б вы хацелі паставіць яго! Субтрапічным дрэвам звычайна патрабуецца шмат святла і адносна высокая тэмпература; яны могуць знаходзіцца на адкрытым паветры, толькі калі вы жывяце ў дастаткова цёплым клімаце. Такія дрэвы будуць выдатна пачувацца ў цёплым памяшканні. Калі ж вы аддаеце перавагу "вулічнаму" бансай, самы бяспечны шлях - абраць мясцовае дрэва. Аднак, у выпадку асабліва халоднае зімы спатрэбіцца дадатковая абарона ад маразоў, паколькі бансай змяшчаецца ў невялікім гаршчку.