Самыя распаўсюджаныя захворванні можна распазнаць па адметных прыкметах. Метады барацьбы таксама будуць адрознівацца.
- Мучністая раса. (Белы налёт на лісці, скручванне і пажаўценне лісця, ападзенне кроны). Трэ ізаляваць дрэва ад іншых раслінаў, выдаліць паражаныя лісты, замяніць глебу ў гаршчку, апрацаваць расліну фунгіцыдам.
- Карнявая гніль. (Пачарненне, скручванне лісця, ападзенне кроны, чорныя плямы на ствале). Выдаліць гнілыя карані, апрацаваць здаровыя карані растворам марганцоўкі, дэзінфекцыя гаршчка і поўная замена грунту.
- Фітафтороз. (Чорныя лопаючыяся язвы на ствале і лісці). Практычна не лякуецца. Прафілактыка: апырскванне расліны медным купарвасам або фунгіцыдамі раз на месяц.
- Шчытоўка. (Дробныя бляшкі карычневага колеру на лістоце і ствале, з'яўленне ліпкага налёту, пажаўценне лісця ў месцах укусу казурак, засыханне і ападзенне кроны). Выдаленне казурак, прамыванне расліны пад душам (не дапушчайце траплення вады на грунт), праціранне лісця мыльным або спіртавым растворам.
- Павуцінны клешч. (Утварэнне павуціны на лістах, чырвоныя кропкі на лістах). Выдаленне казурак, прамыванне расліны пад душам (не дапушчайце трапленне вады на грунт), праціранне лісця мыльным або спіртавым растворам).
Уважліва даглядайце за вашымі раслінамі.