Макадамія (Macadamia)

Плод экзатычнай макадаміі ўваходзяць у спіс самых дарагіх прадуктаў свету. Аўстралійскія гарэхі адрозніваюцца салодкім смакам з ванільным водарам і багатым біяхімічным складам - ​​у іх утрымоўваюцца тлустыя кіслоты і іншыя карысныя элементы. Але не толькі пладамі прывабнае гэтае дрэва: яно хораша падчас квітнення, а яго лісце вылучае фітанцыды, якія актывуюць імунітэт.

Экзатычнае дрэва расце ў краінах з трапічным кліматам. Аднак можна выгадаваць макадамію з гарэха і ў Беларусі ў якасці пакаёвай расліны. Галоўнае - забяспечыць ёй прыдатныя ўмовы і рэгулярны правільны догляд. Як гэта зрабіць - чытайце далей.

Макадамскі гарэх можна вырошчваць у хатніх умовах. І хоць вонкавы выгляд расліны будзе адрознівацца ад прыроднага, пры правільным даглядзе яна парадуе прыгожым квитненнем і нават смачнымі пладамі.

У прыродзе вышыня дрэва дасягае 15 м, а хаце - не больш за 2-3 м. Гэта звязана з тым, што рост расліны залежыць ад аб'ёму ёмістасці, у якой яно знаходзіцца, і спосабу фармавання. Пры неабходнасці яе робяць яшчэ ніжэй.

Першыя 8-10 гадоў пасля пасадкі гарэхавае дрэва не будзе квітнець і пладаносіць. Яно парадуе свайго гаспадара прыгожым падоўжаным цёмна-зялёным лісцем, з глянцавым васковым налётам. Зялёная маса макадаміі вылучае эфірныя алеі, у склад якіх уваходзяць фітанцыды, якія падвышаюць імунітэт. Лічыцца, што людзі, якія іх удыхаюць, менш хварэюць.

Пры правільным доглядзе праз 8-10 гадоў дрэва заквітнее. Падчас квітнення яно пакрываецца доўгімі каласавіднымі суквеццямі, на якіх размешчана вялікая колькасць дробных ружовых, крэмавых ці белых кветкаў.

На месцы суквеццяў утворацца круглыя ​​плады, са шчыльнай скурыстай зялёнай абалонкай і цвёрдай карычневай лупінай. Дарослае дрэва ў натуральных умовах дае да 100 кг гарэхаў у год, а ў хатніх умовах - 3 кг.

Вырошчваць гарэхавае дрэва дома нескладана. Галоўнае - стварыць для яго аптымальныя ўмовы:

- Тэмпература. Макадамія добра адчувае сябе пры пакаёвай тэмпературы. Аптымальныя паказчыкі для яе вырошчвання - +20 … +25 ° С. Расліна добра пераносіць і больш высокія тэмпературы, а таксама пахаладанне да +3 °С.

- Вільготнасць. Для тропікаў, дзе расце аўстралійскі гарэх, характэрны высокія паказчыкі вільготнасці. Каб забяспечыць такія ўмовы ў кватэры ў ацяпляльны сезон, выкарыстоўваюць увільгатняльнікі паветра. Калі такой прылады няма, поруч гаршчка з раслінаю ставяць ёмістасці з вадою, а на батарэю сцелюць вільготную тканіну. Пры гэтым нельга ставіць дрэва блізка да ацяпляльных прыбораў.

Асвятленне. У натуральных умовах вырастання макадамія дзевяць месяцаў у годзе атрымлівае шмат сонечнага святла, неабходнага для цвіцення і плоданашэння. Каб забяспечыць расліне прыдатныя ўмовы, яго змяшчаюць на паўднёвы ці паўднёва-заходні падваконнік. Увесну і ўвосень выкарыстоўваюць фіталямпы дзеля дадатковага падсвятлення. Узімку асвятляльныя прыборы выкарыстоўваюць, калі дрэва не прыбіраюць у памяшканне з ніжэйшымі тэмпературамі.

Аўстралійскі гарэх рэкамендуецца ўлетку выстаўляць у сад ці на гаўбец. Расліна дрэнна пераносіць рэзкія перапады тэмператураў. Перад тым, як пераставіць у новыя ўмовы, яго рыхтуюць. Дзеля гэтага яго выносяць на вуліцу спачатку на гадзіну, затым на дзве і г.д. Так, паступова павялічваючы час, працягласць  даводзяць да содней. Таксама паступаюць і перад тым, як занесці гаршчок назад у хату.

Для макадаміі пагібельныя скразнякі. Асабліва небяспечна адчыняць вакно, каля якога яна стаіць у халодную пару года. Дрэва пачне скідаць лісце літаральна пасля першага падобнага ўздзеяння. Улетку ў садзе рэкамендуецца выбіраць участкі, абароненыя ад ветру.

Каб лісце дрэва не абгарэла, важна сачыць за тым, каб яно не дакраналіся да шкла. Каб расліна развівалася раўнамерна, гаршчок перыядычна паварочваюць.

Пасадкай займаюцца ў любы час, але лепш высаджваць гарэх у лютым, каб ён прарос да вясны, калі дастаткова натуральнага асвятлення.

Каб атрымаць здаровыя парасткі, важна выканаць тэхналогію пасадкі. Асаблівую ўвагу надаюць падрыхтоўцы.

Перад тым, як пасадзіць макадамію, неабходна абраць падыходзячы пасадачны матэрыял. Гарэшкі, якія прадаюць у крамах для ежы, не падыйдуць. Перад тым, як адправіць на продаж, іх апрацоўваюць высокімі тэмпературамі, каб яны не прараслі пры транспарціроўцы.

Гарэхавыя костачкі для пасадкі прадаюць у спецыялізаваных крамах, заказваюць на кітайскіх сайтах або напрамую ў вытворцы. Падыходзячыя для пасадкі гарэшкі маюць правільную круглую форму і раўнамерную карычневую афарбоўку. На іх не павінна быць плямаў, адтулінаў ды іншых слядоў паразы.

Насенне аўстралійскага гарэха мае нізкую ўсходжасць. Частка ўсходаў гіне пры вырошчванні. Патрабуецца саджаць у 3-4 разы больш насення, чым неабходна атрымаць раслінаў.

Перад прарошчваннем насенне трэба падрыхтаваць. У адваротным выпадку парасткі будуць прадзёўбвацца доўга і не ўзыйдуць. Падрыхтоўка складаецца з наступных этапаў:

- Гарэхі ў шкарлупіне замочваюць на адну гадзіну ў светла-ружовым растворы марганцоўкі. Гэта робяць дзеля таго, каб знішчыць інфекцыі, якія могуць знаходзіцца на шкарлупіне.

- Пасля гэтага гарэх прама ў шкарлупіне на суткі замочваюць у цёплай вадзе з тэмпературай 35-40 °С. Важна, каб на працягу ўсяго замочвання вада не астывала.

- Каб дапамагчы арэху прарасці, аматары экзатычных раслінаў рэкамендуюць спілаваць цвёрдую абалонку. З ядром важна абыходзіцца акуратна, каб не пашкодзіць яго. Не абавязкова цалкам выдаляць шкарлупіну, дастаткова зрабіць адзін надпіл.

Некаторыя садоўнікі замочваюць пасадачны матэрыял у стымулятары росту. Яго дадаюць у цёплую ваду, у якой замочваюць гарэхі пасля дэзінфекцыі. Выкарыстоўваюць такія сродкі, як "Эпін", "Растварын" і г.д.

Ад падрыхтоўкі грунту і ёмістасці залежыць, ці выжывуць усходы і ці не заразяцца яны інфекцыямі.

Звычайна некалькі гарэхаў высаджваюць у агульную ёмістасць. Выкарыстоўваюць пластыкавыя латкі, драўляныя скрыні, упакоўкі з-пад паўфабрыкатаў.

Ёмістасці перад выкарыстаннем дэзінфікуюць. Іх замочваюць на 60 хвілінаў у цёмна-ружовым растворы марганцоўкі альбо апрацоўваюць кіпнем.

Для вырошчвання макадаміі патрэбная слабакіслая глеба з паказчыкамі pH 6-6,5. Ёсць некалькі варыянтаў яе прыгатавання:

- Універсальны пакупны грунт. Яго неабходна ўдасканаліць. Для гэтага 3 часткі ўніверсальнай глебы змешваюць з 1 часткай гліны, 1 часткай пяску, 2 часткамі верхавога торфу і 1 часткай перліту.

- Самаробны грунт. Для яго падрыхтоўкі бяруць 3 часткі садовай зямлі, 2 часткі пяску, 3 часткі нізіннага торфу і 2 часткі перагною.

- Простая сумесь для прарошчвання. Змешваюць роўныя часткі перліту і торфу.

Глебу дэзінфікуюць. Яе гартуюць у духоўцы (паўгадзіны пры 70-90 ° С), паліваюць цёмна-ружовым растворам марганцоўкі альбо кіпнем.

Таксама для вырошчвання гарэха спатрэбіцца дрэнаж: керамзіт, бітая цэгла, колатая кераміка альбо спецыяльны дрэнаж для гаршкоў. Яго таксама дэзінфікуюць. Колаты бетон у якасці дрэнажу не падыдзе. Бо адмоўна ўплывае на склад грунту. Таксама рэкамендуецца выкарыстоўваць белы ці шэры пясок, бо ў рудым утрымоўваецца занадта шмат жалеза.

Прарошчваць загадзя макадамскі гарэх неабавязкова. Яго трэба адразу саджаць у грунт:

- На дно гаршчка засынаюць 5 см. пласт дрэнажу. Астатні аб'ём запаўняюць глебасумессю.

- Насенне высаджваюць у агульную ёмістасць на глыбіню 2-3 см. Адлегласць паміж гарэшкамі павінная складаць не менш за 5 см.

- Грунт паліваюць цёплаю вадою з даданнем стымулятара росту. Затым накрываюць плёнкаю і прыбіраюць у светлае цёплае месца.

Грунт увільгатняюць па меры высыхання. Штодня ёмістасці ветраць, прыадчыняючы на ​​10-15 хвілінаў. Важна сачыць за тым, каб на грунце не ўтваралася цвіль. Калі такая праблема ўзнікла, то верхні пласт глебы прыбіраюць і замяняюць на новы. Пасля гэтага пасевы паліваюць светла-ружовым растворам марганцоўкі.

Прарасціць макадамію няпроста. У большасці выпадкаў гэта займае ад паўтара да двух месяцаў. Дасведчаныя кветкаводы гавораць аб тым, што з 10 гарэхаў прарастае не больш за пяць.

Як правіла, з аднаго гарэху вырастае некалькі сцеблаў. Пакідаюць адзін наймацнейшы з іх. Астатнія прышчыпваюць, каб яны не перашкаджалі развіццю.

Пасля прарастання працягласць праветрывання паступова павялічваюць. Затым шклярніцу разбіраюць. Каб усходы не выцягнуліся, яны павінныя знаходзіцца ў добра асветленым месцы.

У індывідуальныя ёмістасці расаду пікуюць, калі на ёй з'явіцца шэсць сапраўдных лісточкаў. Лепш выкарыстоўваць керамічны гаршчок, сценкі якога ўбіраюць вільгаць і прапускаюць паветра. Гэта абароніць расліну ад застою вадкасці.

Расаду акуратна рассаджваюць па ёмістасцях, імкнучыся нанесці мінімум пашкоджанняў каранёвай сістэме. Караневую шыйку пры перасадцы не заглыбляюць.

Макадамія патрабавальная да догляду. У некамфортных умовах дрэва пачне засыхаць, хварэць і загіне. Менавіта з-за патрабавальнасці да догляду плады аўстралійскага гарэху маюць такі высокі кошт.

У хатніх умовах даглядаць макадамію нескладана. Галоўнае - рабіць гэта рэгулярна.

Як даглядаць за макадамскім арэхам:

- Палівы. Макадамію паліваюць па меры высыхання грунту. З аднаго боку, нельга даваць вадкасці застойвацца, з іншага - грунт не павінен перасыхаць. Улетку расліну паліваюць праз дзень, а ўзімку - два разы на тыдзень. Выкарыстоўваюць цёплую ваду. Глебу ўвільгатняюць раніцай ці ўвечар, калі сонца неактыўнае.

- Апырскванне. Расліну апырскваюць раніцай або ўвечары штодня, выкарыстоўваючы цёплую  ваду.

- Падвязка. Маладую макадамію падвязваюць да апоры, у адваротным выпадку сцябло можа зламацца. Без апоры вырошчваць дрэва пачынаюць праз год пасля з`яўлення першых ўсходаў.

- Падкормкі. Першы падкорм уносяць пасля з'яўлення першых усходаў (грунт прысыпаюць "Карнявінам"). Пасля з'яўлення шостага лісточка ў грунт уносяць раствор мачавіны. Паўгадовае дрэўца падкормліваюць фосфарна-калійнымі ўгнаеннямі. Далей комплекснае арганічнае або мінеральнае ўгнаенне ўносяць кожныя тры месяцы.

Фармаванне. Калі цэнтральны ствол дасягне аптымальнага памеру, яго прышчыпываюць. Гэта будзе стымуляваць рост бакавых галінак. Бакавыя галінкі таксама прышчыпываюць, слабыя выдаляюць. Месцы зрэзаў апрацоўваюць садовым варам.

- Квітненне. Калі дрэва заквітнее яго пачынаюць апыляць. Дзеля гэтага пылок пераносяць паміж кветкамі з дапамогаю мяккага пэндзля. Падчас квітнення дрэва паліваюць штодня. Тэмпературу змяншаюць да +15°С.

- Чыстка. Раз у месяц расліну мыюць пад душам вадою пакаёвае тэмпературы.

- Перасадка. Расліну перасаджваюць па меры таго, як яго карані запаўняюць гаршчок. Выкарыстоўваюць метад перавалкі, пры якім расліну вымаюць з гаршчку разам з камяком зямлі і проста перастаўляюць у новую ёмістасць. Пры гэтым стары дрэнаж замяняюць новым. Дапаўняюць новаю глебасумессю. Пасля перасадкі дрэва паліваюць.

Макадамія мае нізкую ўстойлівасць да хваробаў і шкоднікаў. Каб прадухіліць яе заражэнне, у канцы зімы штогод праводзяць прафілактычную апрацоўку растворам, прыгатаваным з 1 ч. л. меднага купарваса і 3 л вады.

Каб абараніць карані расліны ад хваробаў і шкоднікаў, два разы на год макадамію паліваюць растворам "Фітаспарынам".

Высаджваць у адкрыты грунт макадамію ва ўмовах Беларусі не рэкамендуецца. Бо дрэва загіне, не вытрымаўшы зімовых маразоў.

Далёка не заўсёды макадамія, вырашчаная ў хатніх умовах, дае плады. Аднак шанец, што гарэхі пачнуць спець на дрэве, усё ж ёсць. Звычайна гэта адбываецца праз 10-12 год пасля пасадкі. Радзей плады з'яўляюцца раней.