Гаршчкі

 На рынку ёсць багата розных гаршчкоў для кветак, варта разабрацца, які з іх лепш. У дадзеным артыкуле прыводзяцца плюсы і мінусы розных відаў сучасных гаршчкоў, гаворыцца аб тым, якія гаршчкі лепш падыходзяць для некаторых раслінаў. Вазоны з'яўляюцца выдатным дадаткам інтэр'еру. Яны цешаць вока разнастайнасцю фарбаў і ўзбагачваюць паветра ў пакоі кіслародам. А ў які гаршчок трэба пасадзіць расліну, каб яна адчувала сябе нібы ў натуральных умовах?

Гаршчкі, у адрозненне ад кашпо, якія выкарыстоўваюцца для дэкарыравання непрыгожых гаршчкоў, маюць дрэнажныя дзюры ў дне. Дрэнажныя дзюры прызначаныя для сцёку вады, каб вада не застойвалася, і каб гэта не прывяло да загнівання каранёў ды ўтварэння непрыемных пахаў. Дзюры для сцёку вады часам ужываюць для ніжняга паліву, калі расліна збірае вільгаць каранямі з паддона або з кашпо, у якім устаноўленая.

Перавагаю пластыкавага гаршчка ці кашпо з'яўляецца яго лёгкасць. Пры вырошчванні буйных раслінаў, якія размяшчаюцца на падлозе, шмат хто робіць выбар у карысць гаршчка з пластыка, які лёгка перасунуць у выпадку неабходнасці. А пры вертыкальным азеляненні не абыйсціся без легкаважных гаршкоў-кашпо, якім можна надаць любы памер ці дэкараваць пад любы матэрыял.

Гліняныя ці керамічныя гаршчкі выкарыстоўваюцца чалавецтвам для вырошчвання раслін ужо не адно стагоддзе. Бясспрэчнаю перавагаю дадзенага тыпу посуду з'яўляецца яго натуральнасць. Дзякуючы сітаватасці матэрыялу празмерная вільгаць выпараецца праз сценкі пасудзіны і карані насычаюцца кіслародам. Расліны, якія гадуюцца ў такіх гаршчках, пачуваюцца лепш. Дзякуючы сваёй масе, такі посуд больш устойлівы і больш падыходзіць для вырошчвання буйных раслінаў, у тым ліку і дрэваў.